?

Log in

No account? Create an account
Userpic

БЕЛАРУСЬ незалежная дэмакратычная багатая

я -Прэзыдэнт

Social capital

  • less than 10
Name:
grycuk
External Services:
  • grycuk@livejournal.com
  • drygva11
Чаму мая кандыдатура ?

1.Таму , што я ведаю , якія памылкі нельга рабіць і што можна ўзяць найлепшае ад нашых суседзяў.
2. Таму , што мне ня трэба была рабiць iстотных палiтычных памылак і быць папулістам .
3. Таму , што мне не «пашэнцiла» быць камунiстам i абяцаць людзям рай на зямлi.
4. Таму , што для мяне Справядлівасьць і абарона Правоў Чалавека - гэта мой шлях.
5.Таму , што мне не трэба выстаўляць уласных амбiцый дзеля асаблiвага шляху, бо я гатовы на кожнае супольные дзеяньня на карысьць Беларусi.
Палiтыка - гэта мастацтва кампрамiсаў.
6. Таму , што мне ня трэба была быць пры ўладзе каля дыктатара,каб зразумець што краiнай кiруе дыктатар.
7.Таму ,што я ўжо 30 гадоў , СПРАВАМІ, паказваю маю адданасьць Беларусi.
8. Таму , што мне ня трэба вучыцца дэмакратыi i трываласьцi палiтычнага змаганьня,
бо я на шляху змаганьня за дэмакратычную i багатую Беларусь ужо 30 гадоў.
9. Таму , што мне ня трэба была займацца бiзнесам , «накруцiць» мiльены, каб зразумець, што толькi Дэмакратыя дазваляе на чэсны бiзнес. Карысны для Беларусі.
10. Таму , што мне ня трэба сябе пераконваць, што галоўнае ня грошы, сям’я, дзецi ,а мая Беларусь. За якую я змагаюся не словамі, а справамі ўжо 31 год.

Лiчу, што фундаментам пабудовы дэмакратычнага грамадзтва, грамадзянскай супольнасьцi ёсьць мясцовае самакiраваньне . Улада Народа павiна быць пабудавана з нiзу, ад падмурка. Гэта маё крэда!

За уладу грамадзян я змагаюся ад 1989 г.. Менавiта таму я быў адным з актыўных стваральнiкау першага Камiтэта грамадзкага самакiраваньня i Беларускага рэспублiканскага фонда падтрымкi дэмакратычных рэформау ( Фонд iмя Льва Сапегi), таму актыўна абараняў мясцовае самакiраваньне як дэпутат і праз прэсу. Толькi маi артыкулы на гэтую тэму былі ў газэтах 1994 года i нават 2000г. Толькi два прадстаўнiка дэпутацкага корпусу ўдзельнiчалi ў працэсе абароны мясцовага самакiраваньня Канстытуцыйным судом, гэта В.Шчукiн i я .

ЧЫСТАЯ, СУВЕРЭННАЯ, ДЭМАКРАТЫЧНАЯ I БАГАТАЯ БЕЛАРУСЬ !
Вось мая мэта, вось наш агульны шлях. Пойдзем разам i дойдзем да Беларусi.
САЛIДАРНАСЬЦЬ, САМАХВЯРНАСЬЦЬ - гэта цэмент для нашага падмурка.
Разам ---- МЫ СIЛА !

Маi прапановы - гэта найперш маi know-how, для пачатку.

1. Стварэньне заканадаўства прамога дзеяньня з дапамогай ( закон на кампутэры) кампутэрнага банку ( закон «для дурняў», без тлумачэньня адвакатаў , закон -правiла) на падставе прэцэндэнтнага права.
2. Стварэньня аб’ектыунай сiстэмы судоў праз адпаведную сiстэму абраньня i адклiканьня суддзяў (але не мафіёзная карпарацыя, бо маем прыклад супернезалежнасьцi суддзяў у Расii , Польшчы, але залежнасьцi ад хабару i карпаратыўнай мафii).
3. Спрыяньню незалежным, але адказным i маральным СМI ( адпаведны закон ).
4. Я вынайшаў законы: аб паскарэньнi развiцця грамадзтва ад аб’ёму iнфармацыi; закон агульнай хвалi, а таму магу iх эфэктыўна выкарыстаць для развiцця Беларусi i дабрабыту грамадзян.



Больш таго маю план эфектыўнага пераходу да рынкавай эканомiкi i сацыяльнага грамадзтва.

1.Найперш - гэта iнфармацыя для грамадзян ( адпаведны закон) . Мы, патрыёты Беларусi, павiнны пераканаць грамадзян, што кожны грамадзянiн адказны за краiну Беларусь, як ён адказны за сваю сям’ю. Пабудова грамадзянскай супольнасьцi - вось наша мэта. Для мяне - гэта кiрунак жыцця, будаваў гэта i буду будаваць праз развiцце недзяржаўных арганiзацый i ўдасканальнне сiстэмы ўлады.
Ад iнфармацыi для ўсiх, разуменьня i грамадзянскай згоды, да грамадзянскай супольнасьцi.
2.Стварэньня ўмоваў эфектыўнай працы для ўсiх грамадзян i прафiлактыка безпрацоўя і здароўя. Уся праўда наступстваў “Чарнобыльскаяй катастрофы”.

Моцным - падрыхтаваную дарогу,
Слабым - ад дзяржавы дапамогу .

Правiла для дзяржавы: грамадзянам не павiнна быць «хуже чем сегодня».
Канцэпцыя пагадненьня: дзяржава - грамадзянiн.

3.Што эканомiка павiнна непазбежна стаць рынкавай( альбо кубiнскай )
- гэта ведае кожны разумны чалавек, але шляхi да яе розныя. Маю ўнiкальную магчымасьць уважлiва наглядаць, аналiзаваць, за працэсамi трансфармацыi ў Польшчы, ведаю добра палiтыкаў i палiтыку, а таму ведаю ЯЕ , ведаю як пазбегнуць драматычных памылак ( НЕ чытаў , а пабачыў на ўласныя вочы).

4.Для людзей здароўе - гэта галоўнае, але здароўе кожнага грамадзянiна ёсьць багаццем i ўсей краiны.Таму захаваньне здароўя кожнага грамадзянiна - гэта абавязак дзяржавы i самаго грамадзянiна.( адпаведны закон).

Маю план як захаваць , палепшыць ахову здароўя i пазбегнуць катастрафiчных памылак трансфармацый, з улiкам вопыту Польшчы.

5. Зразумела, што я пагаджаюся з Праграмай БНФ.Падтрымлiваю адпаведныя прынцыпы Аб’яднаных дэмакратычных сiлау, але маю i ўласныя прапановы i канцэпцыi.Але найперш лiчу, што кожны грамадзянiн павiнен хацець ведаць Праўду, а таму мы ўсе павiнны здабываць праўдзiвую iнфармацыю i перадаваць адзiн аднаму. Нельга iсцi ямiстай дарогай , калi ўвесь час вочы заплюшчаны.

Для моладзi адукацыя па Правах Чалавека - гэта ключ да Праўды.


“ «Достойные» в Беларуси имеются, но одни не хотят изменить свою жизнь, другие -
не могут, третьи - боятся.”


Я - нічога не баюся. Лех Валенса сказаў:: Не хачу. Але павінен.” Я вельмі доўга не хацеў быць лідэрам, але зараз я павінен узяць усю адказнасьць за лёс Беларусі на сябе.

============================================================================================
Грыцук Валеры Iванавiч
Нарадзіўся ў г.Кобрынь, беларус.
Адукацыя – вышэйшая, БДУ, настаўнiк, хiмiк.( дадатковая, без дыплёму, юрыдычная) жыццёвая – палітычна-эканамічная, па-за Радзімай.
аспiрантура, АН СССР, IБХ, г.Масква. Кандыдат хiмiчных навук.
Праца: IБАХ АН БССР - НА Беларусi ), г.Мiнск,. Старэйшы навуковы супрацоўнiк.
Ад 2002 - гэты час: палiтолаг, абаронца Правоў Чалавека.

Грамадзянская дзейнасьць:
1978- 1981 - актыўны ўдзел у акцыi «Абарона Вярхняга гораду»,
1981 – 1985 – удзел ў акцыi «Беларуская школа ў Менску»,
1985- 1990 -- .сябра і удзел у акцыях клуба «Спадчына».
Сябра БНФ «Адраджэньне» ад 1989г, ад регiстрацыi ( i сходу у Чырвоным касцеле), паспяховы кіраўнік у Першамайскім раёне г.Менска
1989 – 1999 г. – адзiн з заснавальнiкаў, актыўны удзельнiк , намесьнiк старшынi, першага на Беларусi i паспяховага Камiтэта Грамадзкага Самакiраваньня «Уручча- 1, 2,3»;

1992 – Найбольш актыўны стваральнік (1 з 2-х) і адказны сакратар першай вялiкай непалiтычнай арганiзацыi для рэформы мясцовага самакiраваньня – Беларускага Рэспублiканскага Фонду Падтрымкi Дэмакратычных Рэформаў ( Фонд iмя Льва Сапегi). Першы на Беларусі публіцыст для рэформы мясцовага самакiраваньня і ідэі рэальнага самакіраваньня.

Заснавальнiк сацыяльнага фонду «Уручча».
Сябра ТБМ iмя Францыска Скарыны.
Заснавальнiк i старшыня першай на Беларусi адукацыйнай арганiзацыi для правоў чалавека- Адукацыйны Цэнтр «Правы Чалавека». WWW.hrecb.org
Удзельнiк стварэньня iншых шматлiкiх дэмакратычных арганiзацый.

Працавау як журналiст ( на ганарару) у газеце «Вячэрнi Мiнск» (без пасведчаньня), «Наша Уручча»; некалькi гадоў (да закрыцця) быў вядучым палiтычнай аналiтычнай праграмы на кабельным тэлебачаньнi Першамайскага раена г.Мiнску; выдаваў бюлетэнь «Адукацыя для Правоў Чалавека».
Абаронца правоў Чалавека, сябра «Amnesty International». Стваральнік і каардынатар міжнароднай арганізацыіі “Незалежныя дэмакраты супраць аўтарытарных рэжымаў”. Актыўны выступоўца на міжнародных канферэнцыях . галоўная тэма – Правы Чалавека і дыктатура на Беларусі.

Прыватнае жыцце.
Вольны (быў жанаты).
Спорт: кунг-фу, плаваньне. Цікавы да навукі, музыкі, лiтэратуры.
Здаровы, з паслуг бальнiц не карыстаўся.

Iнтэрэсы:
Дэмакратыя, экалогiя-здароўе, рэформа мясцовай улады (самакiраваньне);
Абарона Правоў Чалавека, адукацыя па Правам Чалавека.

Палiтычная дзейнасьць.
Прымаў удзел ва ўсiх акцыях беларускай апазыцыi ад 1989 года, удзельнiк амаль усiх Кангрэсаў Дэмакратычных сiлаў; эфектыўны дэпутатат Першамайскага раённага Савету г.Менску, старшыня камiсii па захаваньню законнасьцi i правапарадку, ад 1990 г.;
Паспяхова арганiзаваў ( і сам збіраў) збор і рэгістрацыю ( каля 70 000) подпісаў за рэфэрэндум ад БНФ. 1992г.
Паспяхова арганiзаваў выбары дэмакратычнага прэзыдэнта ў 1994 г. , у выбарчай акрузе Першамайскага раену г.Мiнску для кандыдата Зянона Пазьняка ( адна з двух пасьпяховых, другая – на радзiме Пазьняка).
Але, і першы, хто публiчна i рэзка скрытыкаваў З.Пазьняка за палiтычна шкодную дубовую палiтыку супраць Расii ( яго артыкул аб «расiйскiм iмперыялiзме»).
На з’ездзе БНФ (1995) дакладна зрабiў аналiз сiтуацыi i правiльны прагноз развiцця БНФ, калi менавiта толькi з гэтай мэтай кандыдаваў на пасаду старшынi. Прагноз спраўдзіўся.

Стваральнiк i старшыня Дэпутацкага Клубу г.Мiнска «Дэпутаты за рэформы».
Iнiцыятар стварэньня «ГРАК», Грамадзкага руху ў абарону Канстытуцыi (1994 г.), першы хто пяпярэджваў аб планах змены Канстытуцыi i неабходнасьцi абароны Канстытуцыi.(ліст да М.Грыба. (ёсьць у ягонай кніжцы)
Адзiн са стваральнiкау БСДГ у 1991; сябра Беларускай экалагiчнай партыi зяленых, да ліквідацыі партыі.

Актыўна ўдзельнiчаў ва ўсiх акцыях апазыцыi; паспяховая праца наглядальнiка за выбарамi ў 2001г., адразу на дзвух узроўнях ( Першамайскi р-н г.Мiнска) была эфектыўнай—парушаць Закон не дазволiў.

Актыўны ўдзельнiк Нарадаў АБСЕ, дзе рэзка i канструктыўна крытыкуе палiтыку ўладаў Беларусi i кiраўнiцтва АБСЕ, з прапановай Плана дзеяннеў для Беларусi.
З’яуляецца каардынатарам мiжнароднай арганiзацыi «Дэмакраты супраць аутарытарных рэжымау».
Актыуна ўдзельнiчае ў мiжнародным руху „Адукацыя для Правоў Чалавека”.
Актыўна працуе з польскiмi і нямецкімі палiтыкамi, урадам Францыі; а таму ў вынiку шэраг ягоных iнiцыятываў, для апазыцыi Беларусi, былi падтрыманы польскiмi палiтыкамi.

У 2006 г быў прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта РБ ад апазыцыі;. актыўна падтрымліваў дзеянні беларускай апазыцыі ў кантактах з палітыкамі ЭЗ.
Прапанаваў ( і атрымалася) урадам Германіі і Францыі запрасіць Адзінага Кандыдата
Мае кантакты з iншымi еурапейскiмi палiтыкамi i арганiзацыямi.
Валодае PR-тэхналёгіямі. Гэта з ініцыятывы Валеры Грыцука пастала “ ВЕРЫМ, МОЖАМ. ПЕРАМОЖАМ”. Ягоны варыянт: “Хочам. Можам. Пераможам”.

Атрымаў ад улады крымiнальную справу: по статье «хищение особо секретных документов» і бадай, мае “справу” “за абразу Дзяржавы і кіраўнікоў” на міжнародных канферэнцыях.

Не абыякавы да гвалту i несправядлiвасьцi, заўседы абараняе людзей, бароніць беларускую мову;
менавiта таму была пададзена позва ў суд супраць намесьнiка старшынi Вярхоунага суда РБ П.Мiклашевiча ( на той час) i дамогся судовага працэсу супраць пракурора г.Мiнска М.Купрыянава; здолеў такi выйграць судовы працэс супраць мiлiцыi г.Мiнска.
Пададзена заява ў Камiтэт Правоў Чалавека ААН аб дыскрымiнацыi выбарчых правоў на Беларусi, таму як кожны грамадзянiн мае роўные правы, калi грамадзянiн А.Лукашэнка прапанаваў свае АСАБIСТАЕ пытаньне на рэферэндум, то на рэфендуме павiнна быць такоя ж пытаньне кожнага грамадзянiна.

Не баiцца змаганьня за Праўду, змагаецца i перамагае, але не кiдаецца ў «бойку» дзеля танных сенсацый.
Ставiць мэту i дасягае яе.
У якасьцi прыклада.
Год працы спатрэбiлася каб арганiзаваць канферэнцыю i выставу ў Польшчы прысвечаную славутаму Васiлю Быкаву i, гэта акцыя адбылася ў Нацыянальнай бiблiятэцы Польшчы.
Хто аналагiчна ўшанавау памяць Васiля Быкава?


Працуе ЭФЕКТЫЎНА на справы для беларусаў, дзеля Беларусі дэмакратычнай, сувэрэннай, незалежнай, багатай.

РОЗУМ, САЛІДАРНАСЬЦЬ і САМААХВЯРНАСЬЦЬ -- гэта ключ да поспеху!


Памятаем : “Няма Вольнасьці без Салідарнасьці” Толькі ўсе Беларусы РАЗАМ --- тады мы СІЛА!
СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ і ПРАЎДА – ГЭТА ПАДМУРАК.
a.b.b.a, Абарона Правоў Чалавека, Дэмакратыя, Палітыка, ад Баха да метал, адукацыя па Правам Чалавека, кнігі з канкрэтнымі фактамі, кунг-фу, музыка гарманічная, рэформа мясцовай улады (самакiраваньне), спорт, тэатр, экалогiя-здароўе

Categories

общество, политика

Social capital

  • less than 10

Statistics