grycuk

TO BE OR NOT TO BE THE RUPUBLIC of BELARUS

КУДЫ ІДЗЕ БЕЛАРУСЬ?

1919 - 2019 , як і 100 год таму лёс беларускай дзяржавы няпэўны…

Зразумела, што я спадзяюся: у ХХІ стагоддзі гэта небяспека для, нас, беларусаў, такі застанецца толькі патэнцыйнай небяспекай побач імперскай Расіі.. Але высілкі ,для захаваньня нашай Беларусі, патрэбны ўсіх беларусаў.

Гісторыя, кажуць “не вучыць”.. Але, варта памятаць, хто прычыніўся для такой сітуацыі (сёньня) з вядомых дзеячоў.

Я пачынаю аналіз дзеяньняў вядомых палітыкаў 1990- 1996 гадоў, перадусім гэта: Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч, Мечыслаў Грыб

На facebook, мне задалі пытаньне адносна памылак Зянона Пазьняка, таму я пачну з яго.

Чаму Зянон Пазьняк мае “сваю віну” за сёньняшнюю сітуацыю?

Хто не ведае гэтага:”Добрымі намерамі выбрукавана дарога ў пекла”. ? 

Так, у сьвядомага беларуса, гісторыка, які адкрыў “Курапаты” былі добрыя намеры……………………

Але гісторыку тэатральнага мастацтва (а не агульнай гісторыі Чалавецтва, беларусаў… ) не хапіла ведаў і здольнасьці да аналізу, каб не карыстацца узорам, які не пасаваў для людзей , насельнікаў  БССР.

КАНЦЭПТУАЛЬНАЯ памылка Зянона Пазьняка: ён узяў за ўзор форму Народнага Фронту у Вільне, летувісаў,што абсалютна не пасавала для Беларусі.

Але: Чаму?

Паглядзім , што, чым была грамадзтва БССР.

І// ГЕНОМ беларусаў, які ён? Геном – вельмі слабы.

А) 1-я Сусветная вайна - памерлі беларусы ў выніку прымусовых “уцёкаў” – каля 1 000 000 чалавек . А-а) частка моцных беларусах эмігравала ў міжваенны час.

Б) Сталінскія рэпрэсіі, перад 1941 г. і пасля 1945г., бальшывіцкі бандыт, расейскі імперыяліст, па сутнасьці,  СТАЛИН ИОСИФ знішчыў (фізічна і маральна) каля 97 % адукавыных, разумных і сьвядомых БЕЛАРУСАЎ

В) 2-я Сусветная вайна (WWII) знішчыла ,рэальна, каля 30% насельніцтва і вымусіла эміграваць разумных і сьвядомых БЕЛАРУСАЎ

Мая выснова: ад раба - нараджаецца раб ( але бываюць мутацыі)

КОЛЬКАСЬЦЬ ПЕРАЙШЛА ў ЯКАСЬЦЬ!

ІІ\\ “РУССКАЯ ВОЛНА”

А)У выніку знішчэньня адукаваных беларусаў, адбылося вялікае перасяленьне , этнічна РУССКИХ  людзей з Расеі. РУССКИЕ занялі пасады ў адміністрацыях БССР: школах ( таксама і настаўнікамі), інстытутах (таксама і выкладчыкі), заводах і фабрыках ( таксама і інжынеры). Калі гаварыць, па-народнаму, амаль УСЕ НАЧАЛЬНІКІ ў БССР – ГЭТА  РУССКИЕ люді.   Б) МОСКВА з Беларусі зрабіла самую мілітарызаваную вайсковую акругу, зразумела, з РУССКИМИ офицерами и, их русскими семьями. ( напрыклад, у доме маіх бацькоў, г.Кобрынь, нейкі час жыў русский офицер-ракетчик). Менавіта, русские семьи ( их дети) ,фактычна, спынілі беларусізацыю школаў пад канец 50-х. (русские дети мелі права не вучыць беларускую мову і літэратуру). Але, такое права , фактычна ,руская адміністрацыя ,распаўсюдзіла і на беларусаў. ((напрыклад, маіх бацькоў адміністрацыя школы \Кобрынь\ змусіла падпісаць “просьбу” каб я  НЕ вучыў беларускую мову)

В) З прыходам да ўлады прыдурка Хрушчова , руссификацыя  беларусаў паскорылася і, Масква партабавала цалкам “русских людей” у БССР.( У той час, як Москва, дазваляла летувіскім камуністам, у Вільне ,праводзіць інтэнсіўную “літвінізацыю” з хлуслівым выкладаньнем гісторыі ВКЛ!)

---------------- --------------- ---------------- -------------------------------

ВЫНІК: Калі я ( ці іншы сьвядомы Беларус) размаўляў (прасіў нешта даць) на беларускай мове ў сталоўках, крамах, то абслуга (г.Менск) была вельмі здзіўлена, і часам, называла мяне “пісьменьнікам”.

Увага! У школах, ВНУ, гісторыя беларусаў не выкладалася.

Тэатраў з беларускай мовай у БССР была 2.

========================================================


ВЫНІК агульны: 1989 - 1990 гг. Насельніцтва БССР была амаль цалкам зрусіфікавана  and + 70-80% русских в администрацыях БССР, ШТО была адваротнай сітуацыяй у суседзяў, перадусім, у ЛССР, дзе інтэлігенцыя летувісаў у Вільне, утварыла Народны Фронт Літвы.

ВЫСНОВА: СПАДЗЯВАЦЦА што насельніцтва БССР абудзіцца праз патрабаваньне беларускай ідэнтычнасьці---- была вялікай памылкай. Вельмі моцная АГІТАЦЫЯ  – патрабаваньне (акцэнт) беларускай МОВЫ паўсюдна, для небеларускага (ментальна) насельніцтва – была грунтоўнай памылкай.

 

ПАМЫЛКІ Зянон Пазьняка

( але перадусім, адкажу,што ўсё маё сьвядомае жыццё ,я змагаюся за права беларускай Мовы быць)\\\\ 

Памылкі Зянона Пазьняка:

1) занадта моцна выступаў з патрабаваньнем Беларускай Мовы ў спрэз русіфікаваным грамадзтве і вялікай колькасьці русских сярод чиновников .

2)Зарана напісаў артыкул пра расейскі імперыялізм,чым таксама вельмі зашкодзіў руху БНФ (маю крытыку яго на Сойме БНФ ніхто не аспрэчыў) – 

3)Зянон ,як старшыня БНФ, не арганізаваў абарону Рэфэрэндума 1992г.(што была прычынай страты вялікай колькасьці прыхільнікаў для БНФ) –

4)Зянон запатрабаваў каб дэпутаты фракцыі БНФ засталіся ў ВС ( што таксама абразіла многіх прыхільніках БНФ)—

5)1994г. Амбіцыі Зянона “забілі” розум – ён стаў кандыдатам на пасаду прэзыдэнта РБ ,што пасля паразы 1992г. была абсалютна не разумна і пройгрышна { Зянона Пазьняка грамадзяне маглі выбраць прэзыдэнтам РБ  - але гэта патрабавала штодзённай эфектыўнай працы сябраў БНФ з грамадзянамі – Я, Валеры Грыцук , напрацаваў на выбар Зянона Пазьняка прэзыдэнтам РБ ва мкр-не “Уручча” – Менск ,адзіная акруга дзе яго выбралі)}

6)Зянон не арганізаваў агітацыю  БНФ СУПРАЦЬ рэфэрэндума 1995г. ( нам,сябрам БНФ, тлумачылі:”выйграем выбары ў парлямент- анулюем вынікі рэфэрэндума) 

7) Ягоныя намесьнікі {і Зянон}не арганізавалі пратэсты, пасля зьбіцьця дэпутатаў БНФ у парляменце ў 1995г.

8) Параза ў рэфэрэндума 1995г БНФ,фактычна, маральна ,здушыла дзейнасьць сябраў БНФ, а Зянон Пазьняк і намесьнікі не змаглі выставіць “выбіраемых” кандыдатаў, а толькі сваіх старых \\\ прыклад абсалютнай паразы Сяргея Наумчыка ва мкр-не “Уручча,дзе ,у1994, грамадзяне выбралі “прэзыдэнтам” Зянона Пазьняка! Парадокс?\\\\

9) Пры максімальных паразах БНФ, Зянон Пазьняк, у 1995 г. і ЗНОЎ хацеў быць старшынёй БНФ – і быў недэмакратычна абраны….

10) Зянон так баяўся за сваё жыццё, што не даслаў аніякіх інструкцый (заклікаў) сваім намесьнікам пад-час рэфэрэндума 1996 г. і, асабліва, пад-час працэсу імпічменту прэзыдэнта Лукашенко ( намесьнікі не змаглі арганізаваць націск на Канстытуцыйны Суд і, яны не разумелі сітуацыю)

………………………………………………………………………………………..

“Дробязі”--  1)  Зянон Пазьняк не зразумеў, што ІНФАРМАЦЫЯ – гэта галоўнае, а таму газету БНФ ( 1989 – 1990 гг.) выкарыстаў толькі для збіраньня грошаў на дзейнасьць БНФ ( таму быў высокі кошт газеты) 2) Пазьняк ня здолеў ( і не надта хацеў) знайсьці падтрымку бізнесменаў для падтрымкі БНФ

1111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111

Пасля 1996 г. ---

у Зянона Пазьняка няма памылак – бо няма дзейнасьці…..

Але, вялікай памылкай Зянона Пазьняка была

ягонае не жаданьне даслаць сваім прыхільнікам простую заяву 

( у 1999 г.)Я не магу быць старшынёй БНФ, таму што буду за межамі Беларусі” У выніку БНФ быў расколаты пазьнякоўскай часткай, якая ўтварыла класічную СЕКТУ пад назвай “КХП” ( аб чым я папярэдзіў сяброў БНФ, на з’ездзе БНФ у 1995г.) 1994 год не навучым Пазьняка - і зноў асабістыя амбіцыя наперад лёсу Беларусі. 

Заява Зянона Пазьняк аб “гніеньні Эўрапейскага Звязу” - трызьнене, абсалютны абсурд і шкоднае для Беларусі, шкодзіць беларускім дэмакратам.

( Я не напісаў аб асабістых якасьцях Зянона Пазьняка, якога я добра ведаю ад 1978 г., каб мяне не абвінавацілі у “суб’ектыўнасьці)

==========================================================

Валеры Грыцук, аналітык, кастрычнік 2019 г. 


Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic

Your reply will be screened

Your IP address will be recorded