grycuk

Халяўныя палітолагі і беларуская апазыцыя.

Альбо--“ Каму і навошта гранты ?”

Я даўно збіраўся напісаць артыкул аб халяўных палітолагах, ці як некаторыя сябе называюць, “аналітыках”…… Іх, перадусім, адрознівае тое, што яны добра ведаюць ангельскую мову і ўсталявалі трывалыя сувязі з прадстаўнікамі грантадацеляў (донарамі). Важная прыкмета іх, што яны шукаюць ( і знаходзяць) розныя падставы ,чарговы раз, “лягнуть” беларускую апазыцыю. (Я не абараняю апазыцыю.) Але гэтыя халяўшчыкі забыліся на тое, у ЯКІХ умовах дзейнічае беларуская апазыцыя--- ДЫКТАТУРА.

І калі, мы не маем сталіноўскую дыктатуру, то толькі таму, што маем ХХІ стагоддзе, а не 1937 год. Халяўшчыкі гэты ФАКТ ( як бервяно ў сваім воку) не заўважаюць. А калі не зважаць на “умовы” – ДЫКТАТУРУ, якую ( амаль) усе беларускія палітолагі ласкава называюць “рэжымам”, ці “моцна” (ха-ха) – “аўтарытарнай уладай”, што АБСАЛЮТНА скажае сутнасьць сітуацыі.

Каб не спрачацца , я даю цытату, дыктатар Карымаў (Узбекістан), для расейскай газеты “НГ” : “ ДЫКТАТУРА – ГЭТА ЎЛАДА АДНАГО ЧАЛАВЕКА, ЦІ ГРУПЫ АСОБАЎ” . --- кропка! Я толькі дадам, што сутнасьць сітуацыі мае назву (кваліфікацыю) з папраўкай на час, стагоддзе .. і нават геаграфію………………………………………………………………..

Але , такія халяўныя палітолагі будуць крытыкаваць “апазыцыю” нават у Туркменістане, дзе яе ўвогуле няма ( знішчаны пачаткі яшчэ ў 1992 г.)

Дык вось прыклад дзейнасьці халяўшчыкаў. Артыкул на svaboda.org.

“Аналітык” Аляксей Пікулік чамусь-ці зацікавіўся грантамі для беларускай апазыцыі і, разам, з нейкай шведкай (Сафі \вельмі шведскае імя….\ Бадфард) атрымалі інфармацыю ад грантадацелей…. 

? ? ? ? ? ? ? ? ? :

1) Чаму Аляксей Пікулік ЗАЦІКАВІЎСЯ гэтай “праблемай” ?

2) ШТО карыснага дае інфармацыя аб “грантах” беларускаму народу, ці “прасоўваньню дэмакратыі” (ягоная дэфініцыя) у Беларусі?

3) Высновы ,якія зрабіў Аляксей Пікулік дапамагаюць ( дапамогуць) Беларусі хутчэй прыйсьці да дэмакратычнага ладу, ці, нават, умацаваць сваю дзяржаўнасьць?

На пытаньне 1) я магу даць толькі варыянты: А\-- Аляксей Пікулік мае “хоббі”-- цікавіцца куды ідуць грошы Захаду. ( дарэчы, а ХТО яму грошы заплаціў за такое “даследваньне”, яму ГРАНТ, ад каго ?) Б\ Аляксей Пікулік атрымаў заданьне ад Эўрапейскай Камісіі зрабіць такі аналіз. Г\ Аляксей Пікулік атрымаў заданьне ад КГБ ( ці “ОАЦ”) зрабіць такі аналіз, каб мець факты ганьбіць беларускую апазыцыю.

Я не ведаю: ЯКІ варыянт ёсьць, але што “даследваньне” дае падставу для лукашенкаўскай прапаганды – гэта так.

На пытаньне 2)-- я магу даць АДЗІН адказ: АНІЯКАЙ КАРЫСЬЦІ інфармацыя аб “грантах” беларускаму народу, ці “прасоўваньню дэмакратыі” у Беларусі НЕ ДАЕ !! 

На пытаньне 3) --- Я АДКАЗВАЮ, ШТО ВЫСНОВА Аляксея Пікуліка- халяўнага “аналітыка” ШКОДНАЯ для Беларусі і асабліва шкодная для беларуских дэмакратаў- беларускай апазыцыі!

Вось ягоная выснова (апублікавана на svabоda.org):”ПАРАДОКС ДАПАМОГІ: УМАЦАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НЕДЭМАКРАТЫІ ПАСРОДКАМ ПРАСОЎВАННЯ ДЭМАКРАТЫІ”І тут svabоda.org удакладняе: “Аўтары 22-старонкавага дакумента апісваюць механізм падтрымкі беларускіх АПАЗІЦЫЙНЫХ партый”.

Гэта каб мы не думалі ,што мільёны эўра на беларускіх пагранічнікаў і іхніх сабак, ці на беларускія дарогі, ці на семінары для лукашенкаўскіх чыноўнікаў — гэта “прасоўваньне дэмакратыі”.

РС падтрымлівае ганьбаваньне ( фактычна) беларускай апазыцыі Пікулкам і падкрэслівае, што “ былі ўкладзеныя СУР’ЁЗНЫЯ сродкі” ( якія не паказалі)

На міжнароднай канфэрэнцыі (OSCE) я даў прыклад “ сур’ёзных сродкаў”-- 1 мільярд $ для кыргызкай апазыцыі толькі ад ЗША і толькі за 10 год!

Вельмі дзіўна, што “аналітык” Аляксей Пікулік чамусь-ці лічыць, што гранты на “адукацыю \агульную і дзіўную\, ахову здароўя , зялёную эканоміку…” – гэта ўсё “прасоўваньне дэмакратыі

“Аналітык” Аляксей Пікулік забыўся і на тое, што “гранты” для “новых” дэмакратаў – гэта ,перадусім, працоўныя месцы эўрапейцам і вельмі высокія (ім) аплаты. ( 15- 30 % - ад Project)

========================================================

Але ,калі мы прымем «тэзу» Аляксея Пікуліка і РС (svaboda.org) аб “ сур’ёзных сродкаў”… то ПАРАЎНАЕМ: якога памеру ГРАНТАЎ атрымлівае дыктатар Лукашенко ад дыктатара Путина, з памерам “грантаў “ для беларускай апазыцыі.

Дыктатар Лукашенко атрымлівае расейсеія гранты ў МІЛЬЯРДАХ даляраў кожны год!

Нехта можа сказаць:”так это для Беларусі”. НЕ ! Гэта , перадусім, для падтрымкі дыктатуры! Для “милиции – ОМОН, прокуратуры, КГБ, ОАЦ, чиновников»-- для аппарата прымусу аппарату ўлады! Чаму па колькасьці ментоў РБ не 1-м месцы ў Сьвеце? Чаму чиновники ездзяць на дарагіх аўто ? У каго самыя высокія «зарплаты»?

А колькі атрымалі грантаў беларускія апазыцыянеры, менавіта АПАЗЫЦЫЯНЕРЫ, а не “зелёные” і «защитники детей и женщин (гендеровцы)” ? !!! Гэта  мільёны--- НЕ мільярды.

Вось і пачухаце патыліцу і самі зрабіце выснову: на каго працуе Аляксеяй Пікулік і, яму падобныя халяўныя палітолагі….


Валеры Грыцук, аналітык

Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic

Your reply will be screened

Your IP address will be recorded