grycuk

Беларусы і палякі

“zły białorusin” альбо “рабамі карыстаюцца, але іх не любяць”

Шматвяковае суседства абодвух народаў паказала, што тэндэнцыя негатыўнага стаўленьня палякаў(большай часткі) да беларусаў захоўваецца…

Але палякі не ёсьць выключэньнем, іхняя думка залежыць ад “кампаній” у СМІ, прапаганды палітыкаў. Я памятаю 1992 год, калі мяне запрасілі (ад імя дэмакратаў Беларусі, ад Фонда імя Льва Сапегі) на Кангрэс польскай улады. Калі вядучы абвясьціў, што тут прысутнічае дэлегацыя беларускіх дэмакратаў, то ЎСЕ прадстаўнікі польскай улады віталі нас гарачымі воплескамі і , нават, усталі… Я меў слёзы на вачах… Годам пазней, у Гданьску, прадавец не раіў (!) мне купляць магнітную стужку тут(у Гданьску) бо дарагая…. Людзі на вуліцах былі вельмі прыязныя… Я не валодаў добра польскай мовай.

Але то былі часы вялікіх надзей і мары аб магутнай Дэмакратыі…

Зараз, 2018 год, у Польшчы пануе нацыяналізм, адпаведна інфармацыя ў дзяржаўных СМІ і, адпаведныя выступы кітуючай партыі (“Закон і Справядлівасьць”)…….. Зразумела , што дэмакраты ў РП ёсьць, але зараз іх меньшасьць. І добрыя палякі таксама ёсьць….

“ZLY BIALORUSIN”*** --- дрэнныя беларусы, для палякаў. ЧАМУ? Вось прачытаў я яшчэ раз, на сайце РС, інфармацыю адносна апытаньня палякаў: адносіны да іншых народаў. .. Горшымі ( для палякаў) за беларусаў толькі расейцы….

Чаму расейцы дрэнныя? - Зразумела. А чаму беларусы? Ніхто ня можа зразумець… А вось таму:

1) ТАМУ, што белОрусы, у саюзе з расейцамі і ,амаль усё, у РБ расейскае. 2)ТАМУ, што палякі не разумеюць ЯК гэта можна адрынуць (не карыстацца) сваю МОВУ.3) ТАМУ, што белОрусы (якіх большасьць у РБ) маюць псіхялёгію РАБА. --- а для большасьці палякаў быць рабом – гэта найвялікшае зло! Ды і 25.03. паказала,што большасьць насельнікаў (белорусы) не шануе сваю гісторыю, што для палякаў (асабліва ! зараз, пры хвалі нацыяналізму) можна назваць “ГАНЬБА” ( для белорусов) \\\ І калі шмат хто, з палякаў, за гады савецкага сацыялізму, мае ( збольшага) псіхялёгію раба, то, падсьвядома, ён бунтуецца супраць гэтага.\\\ Вось гэта ПРЫКЛАД ,калі псіхялёгія і падсьвядомасьць перамагае ФАКТЫ. Беларусы аніякага “зла”палякам не ўчынілі, не было і “Волыні” на тэрыторыі беларусаў—адваротна : палякі забівалі (Армія Краёва) і палілі жыўцом беларусаў………………………………


Я не ведаю “большасьць” ,ці не , але апытаньне была “рэпрэзентатыўнае”, то бок, як ад большасьці палякаў.\\\Авось польскія ужеднікі ( урадоўцы, рус.-чиновники) на 95-99% шавіністы адносна беларусаў. (адпаведна і з палітыкамі)Так ёсьць ад 1696г. (забарона беларускай Мовы) і зараз. 

Гэта мая выснова на падставе інфармацыі з польскага Інтэрнэт і размоваў з беларусамі, якія сутыкаліся з такімі палякамі, то бок, рознымі структурамі Ураду РП.

Калі польскія палітыкі (ці урадоўцы) нешта робяць карыснае для нас- то гэта ў іх інтэрэсе, ці іх “амбіцыі”. Як , напрыклад, са злосьці на дыктатара Лукашенко і праз свае амбіцыі , Агнешка Рамашэўская стварыла “Белсат” і… быў “інтэрэс” палітыкаў, на той час.

ШТО можа палепшыць стаўленьне палякаў да беларусаў? ----Толькі рэальная БЕЛАРУСКАЯ СУВЕРЭННАЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ДЗЯРЖАВА.

( рабамі карыстаюцца, але іх не любяць)

\\\ адзін мой face-сябар ( жыве ў Вроцлаве, Польшча) напісаў, што палякі добра ставяцца да беларусаў і беларусамі папікаюць украінцаў”. Але Сябар не зразумеў: чаму? Якраз таму, што (у большасьці) белорусов псіхялёгія раба, а ў украінцаў псіхялёгія бунтаўніка.

zły białorusin, беларусы, палякі, 1696

Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic

Your reply will be screened

Your IP address will be recorded